
Уладзімір Халіп родам з той «адлігі» 1960-х гадоў, калі аднойчы і назаўжды людзі выспелілі ў сабе прыхільнасць да прынцыпаў дэмакратыі, нязгоду з дэспатыяй і маральным рабствам.
Увосень адзначыў 70-годдзе Уладзімір Трафімавіч Халіп — вядомы дзеяч беларускай культуры, бліскучы журналіст, плённы драматург, навукоўца ў галіне тэатральнага мастацтва, адзін з вядучых творцаў і кіраўнікоў беларускай кінематаграфіі, дзеяч Нацыянальнага адраджэння, гарачы абаронца дзяржаўнай незалежнасці Бацькаўшчыны, прыхільнік усталявання ў нашай краіне сапраўды прававога, дэмакратычнага ладу.
подробнее