Беларускія дзяржмедыі дружна правялі кампанію ў падтрымку ўказа аб рэгуляванні інтэрнета. Класіка жанру: маўляў, ну трэба ж нешта рабіць, калі сынок без стомы лазіць па парнасайтах!
Так і хочацца спагадліва запытаць: ну што, дапамог нарматыўны акт, ужо не шнырыць гарэза? Мусіць, адразу запісаўся ў гурток юных батанікаў, песцікі ды тычынкі вывучае?
Прадстаўнік клана правайдэраў Ігар Сукач («Шпаркі дамавік») цярпліва тлумачыць чайнікам, што «магчымасць абмежавання доступу карыстальнікаў да негатыўнай інфармацыі можа быць рэалізавана на тэрмінальным абсталяванні кліентаў інтэрнет-правайдэраў, у прыватнасці ўбудаванымі функцыямі аперацыйнай сістэмы, такой як Windows».
подробнее