18 сакавіка 1921 году ў Рызе была падпісаная дамова, згодна зь якой Беларусь была падзеленая паміж Польшчай і Савецкай Расеяй.
Рэзалі па-жывому, не саромеючыся — адны пачуваліся хірургамі, іншыя краўцамі, трэція наогул мастакамі-каляжыстамі: чаго і каго саромецца? Застаўся вядомы здымак, зроблены адразу пасьля падпісаньня: махляры на ім сапраўды стаяць з дужа махлярскім выглядам, не раўнуючы пэрсанажы з фотаархіву Шэрлака Голмса, і відавочна сумуюць па сваіх цёмных дарогах, раскіданых паміж Масквой і Варшавай.
подробнее