Як бы і рэзкаваты лёзунг, але і лёгіка ў ім безумоўная. Толькі не прыпомню, каб нешта падобнае ў Беларусі гучала шырока. І сам лёзунг я ўзяў у іншай нацыі – пра чэскіх дзяцей і чэскую школу.Як гэта выглядала на практыцы? Прага, пачатак 20-га стагодзьдзя, успамінае Гуга Бэргман (аднаклясьнік Кафкі): «У непасрэднай блізкасьці ад Нямецкай пачатковай школы знаходзілася чэская школа-канкурэнт, каля ўваходу ў якую ўзвышаўся бюст чэскага пэдагога Яна Амоса Каменскага і былі напісаныя праграмныя словы: «Чэскае дзіця павінна вучыцца ў чэскай школе!» То былі гады зацятае барацьбы за кожнага вучня паміж нямецкай Школьнай радай і Маціцай чэскай».
подробнее