Дваццатае стагодзьдзе скончылася, а перамаглі па ягоных выніках усё роўна беларускія незалежнікі. Залатая рыбка мае памяць у тры сэкунды, слоўнікавы запас Элачкі-людаедкі складаў трыццаць словаў, а выкладчыку гісторыі Братачкіну, які зрабіў нам гонар выступіць з сваёй рэплікай на сайце «Свабоды», як мне здаецца, складана ўспрымаць жахлівую, крывавую і заблытаную Другую Сусьветную больш комплексна, чым проста як «нашы пабедзілі фашыстаў», у адпаведнасьці з інэрцыйнасьцю ягонага, сфармаванага за савецкім часам, сьветапогляду.
подробнее