Беларускі паэт і бард Эдуард Акулін надрукаваў верш да Дня Волі. Верш «Жыве Беларусь!» паэт сёння змясціў у Фэсбуку.Жыве Беларусь!Насуперак грозным тыранам,
насуперак Злу і Мане
жывем не ў балотным тумане,
жывем не ў сляпым табуне…Жывем, як Купала і Колас
калісь загадалі нам жыць…
Жывем без аглядкі на голас,
што зранку да ночы сіпіць:- Прадайце Радзіму і Мову,
аддайце на здзек прыбышу
і Бога, і роднае Слова…
Прадайце святую Душу…Я - бог, бо я ўладу вяршу!.
подробнее