Мілітарысцкая істэрыя пузатых генералаў не мае дачынення да славы нашых дзядоў і бацькоў, светлую памяць пра якіх мы шануем. Жыццёвая практыка паказвае, што афіцыйныя СМІ не даносяць да нас праўдзівую інфармацыю, не вядуць спакойную, узважаную гаворку пра падзеі дома і ў свеце, а ператвараюць тэлеперадачы і газетныя палосы або ў істэрычнае змаганне з «ворагамі», або ў «парад вялікіх дасягненняў».
подробнее