Новая генэрацыя спартовых герояў Беларусі зусім па-іншаму адчувае сябе ў часе й прасторы. У палацы спорту «Ўручча», намоленым гандбольным месцы і месцы дысьлякацыі легендарнага гандбольнага СКА, самай пасьпяховай каманды Беларусі ўсіх часоў, спорткамітэт Збройных Сілаў прымусіў прыбраць з-пад зводаў арэны майкі спартоўцаў-алімпіёнікаў, гульцоў СКА, а таксама зборных СССР, СНД і Беларусі і заміж іх вывесіў сьцягі родаў войск.
подробнее