Незвычайная гісторыя двух беларусаў, паэта і кампазітара. «Хіба Вы не ведаеце, што ў вершах усё спраўджваецца?» — запыталася некалі адна расійская паэтка ў другой. Прыпамінаю гэта, пішучы сваю зацемку, і думаю: чым, як не пацверджаннем запытання, чым, як не прагадваннем-заклінаннем уласных лёсаў у пісаным-праказваным-спяваным слове, прачуваннем яго немінучага спраўджання ёсць гісторыя двух беларусаў, паэта і кампазітара, што напраракавалі сабе выгнанне з Краю? Першы, хоць пад ціскам вонкавых абставінаў, — выгнанне дабравольнае; другі — прымусовае, з чужой ліхой волі, піша nn.
подробнее