Таталітарныя краіны заўсёды славіліся анекдотамі. Вельмі трапныя, з глыбокім і тонкім гумарам, яны вырасталі як грыбы пасля дажджу пасля кожнай знакавай падзеі або пэўнага перыяду часу. Прыкладам, калі год быў багаты на здарэнні, то на святкаванне Новага году з’яўляўся анекдот, які адным радочкам дасканала падсумоўваў падзеі старога году намнога больш змястоўна, чым бясконцыя прамовы афіцыйных дзяржаўных агітатараў.
подробнее