Я думаю, што час для Міхала не спыніўся, проста зрабіўся іншым. У маёй вальеры, як я называю кабінэт, тры сталы. Калі пішу гэтыя вечаровыя радкі, Міхал прысутны на ўсіх трох.На пісьмовым стале пануе Міхалава паштоўка — фіялетавая ноч, сярод якой цьвіце залацістымі шарамі, а можа, зьзяе залатымі яблыкамі казачнае блакітна-сіняе дрэва.
подробнее