25 траўня маладыя дасьледчыкі сустрэліся ў Варшаўскім унівэрсытэце. Маладыя навукоўцы з розных краін Эўропы сабраліся, каб абмяняцца сваімі ведамі і адкрыцьцямі пра Беларусь. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, беларускай літаратуры і тэатру, праблемы старажытнай і сучаснай беларускай мовы, а таксама замежная палітыка Рэспублікі Беларусь — вельмі розныя тэмы гучалі ў выступленьнях маладых вучоных падчас міждысцыплінарнай канфэрэнцыі “Беларусь — тэксты і кантэксты”, паведамляе Польскае радыё.
подробнее