Арсень Сяргеевіч Ліс быў сапраўднай энцыкляпэдыяй міжваеннай Заходняй Беларусі. Чатыры гады маёй падрыўной працы ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1987-1991) прынесьлі мне каштоўны здабытак — знаёмства зь дзясяткам вельмі адметных людзей, сапраўднай беларускай культурнай элітай, якая гадавалася пад савецкім асфальтам і жалезабэтонам, сям-там яго падточваючы, а дзе і прабіваючы.
подробнее