Кожны можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак з «Пана Тадэвуша». Litwo! Ojczyzno moja!…Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!…Lietuva! Mano gimtinė!… Як часта ўсплываюць гэтыя словы ў галаве? У сэрцы? Як яны будзяць успаміны, натхняюць, заклікаюць да дзеянняў, вяртаюць нас да Радзімы, да крыніц, да саміх сябе?З нагоды 220-годдзя Адама Мiцкевiча, якое нашыя народы і ўвесь свет святкуюць сёлета, Польскі Інстытут у Менску і Беларускі Фонд Культуры ладзяць Чытанні з «Пана Тадэвуша», паведамляе «Радыё Рацыя».
подробнее