І толькі з Ім мы здолеем стварыць нашу Беларусь. Пасля таго, як у Мінску было прынятае рашэнне маскоўскага Сіноду, патэлефанаваў (амаль у адчаі) адзін з маіх блізкіх сяброў: «Няма ў нас беларускіх папоў! І Бога беларускага, пра якога ты ўсё пішаш і на якога спадзяешся, няма! А калі ёсць, чаму Ён нам не дапамагае?»Тое, што няма беларускіх папоў (а з таго факта, што ніхто з нашых праваслаўных царкоўнікаў не выказаўся ў падтрымку аўтакефаліі УПЦ, гістарычнай падзеі, якая адкрывае шлях да самастойнасці праваслаўнай царквы ў Беларусі), не азначае, што няма беларускага Бога.
подробнее