Такім Віктар Івашкевіч і заставаўся да канца. 90-я, Віктар Івашкевіч. Для яго тое быў час шалёнага адрэналіну, нястомнасці і энэргіі, увасабленьня мараў. Пазней ён любіў нагадваць: «А памятаеш, як СССР падаваўся вечным, як мы спадзяваліся, каб хаця б унукам нашым пашчасціла жыць у незалежнай Беларусі?» Паварот гісторыі пачатку 90-х назаўсёды ўмацаваў Віктаравы шчаслівы дар аптымізму: ён ня ведаў паныласьці, знясілення, дэпрэсіі, не трымаў бяздзейных паўзаў.
подробнее