Нам ёсць, што берагчы і чым ганарыцца. Якая нацыянальная рэліквія найкаштоўнейшая для беларусаў? Можа, сыгнет князя Ізяслава, сына Рагнеды, ці пярсцёнак славутага князя Ўсяслава Чарадзея, пры якім наша старажытная дзяржава — Полацкае княства — дасягнула найвялікшай магутнасці? А можа, рукапіснае Тураўскае Евангелле ХІ стагоддзя ці Біблія Францішка Скарыны? Хтосьці скажа, што гэта — абраз Маці Божай Вастрабрамскай або Маці Божай Жыровіцкай, якім маліліся шматлікія пакаленні беларусаў.
подробнее