Беларусь застанецца незалежнай. Беларусь уступае ў самы, магчыма, небясьпечны для свайго існаваньня год, і дай Бог, каб ён ня стаў гэткім жа чорным для яе гісторыі, як год 1994. Гарантам існаваньня Беларусі ня можа быць ні яе кіраўнік, які 25 жніўня 1991 публічна адмовіўся галасаваць за яе Незалежнасьць, ні, на жаль, большасьць насельніцтва, якое праглынула б аншлюс гэтак жа маўкліва, як праглынула ў 1995-м зьнявагу Герба, Сьцяга і Мовы.
подробнее