
Старшыня Рады БНР звярнулася да беларусаў Беласточчыны. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася да беларусаў Беласточчыны з нагоды Дня Волі, перадае «Радыё Рацыя»:- Дарагія мае суродзічы-беларусы на Беласточчыне!У гэты першы Дзень Волі другога стагодзьдзя нашай Рэспублікі хочу падзяліцца з вамі маім захапленьнем: нягледзячы на ўсе зьдзекі, на фізычнае нішчэньне найлепшых сыноў і дачок нашага народу, на прапаганду, якая прадаўжаецца да сёньня; нягледзячы на стараньне ворагаў, каб сьцерці наш край з паверхні Зямлі – мы выжылі! Беларусь – жыве!Другое стагодзьдзе нашай сучаснай дзяржавы пачалося, нажаль, узмоцненай прапагандысцкай атакай супраць яе.
подробнее