Народу можна навязаць фальшывую гісторыю толькі на пэўны час. Мне выпала нарадзіцца праз год і чатыры месяцы пасля вялікай Перамогі ў цяжкай, крывавай вайне. Але маштабная бойня ўвайшла ў плоць і кроў так, як быццам сам быў у яе агромністых, бязлітасных жорнах, дзе свіст куль, выбухі мін і снарадаў, агонь, дым, балючыя раны, пакуты і смерць.
подробнее