
Другі тур выбараў-1994 можна было сарваць. 23 чэрвеня 1994 году адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З шасьці зарэгістраваных кандыдатаў (старшыня Саўміну Вячаслаў Кебіч, старшыня БНФ Зянон Пазьняк, лідэр камуністычнай партыі Васіль Новікаў, дырэктар саўгасу «Гарадзец» Шклоўскага раёну Аляксандар Лукашэнка, дэпутат Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і старшыня калгасу «Прагрэс» Гарадзенскага раёну Аляксандар Дубко) найбольшую колькасьць галасоў набралі Аляксандар Лукашэнка і Вячаслаў Кебіч.
подробнее