Актывісты #kalinouski2019 прывезлі родную зямлю паўстанцаў. У Вільні каля капліцы на могілках Росы, дзе былі пахаваныя Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі, прадстаўнікі кампаніі #kalinouski2019 сімвалічна высыпалі зямлю з радзімы Кастуся Каліноўскага – з Мастаўлянаў, якую прывёз актывіст Зміцер Юркевіч, а таксама зямлю з магілы Францішка Канаплянскага, які быў намеснікам Кастуся Каліноўскага з вёскі Забор’е Шаркоўшчынскага раёна.
подробнее