Iдэя «Мінсктранса» людзей абурыла надзвычай. У сталіцы нашай радзімы ёсць такое прадпрыемства — «Мінсктранс». Яно вельмі не любіць сваіх кліентаў-пасажыраў, але любіць грошы. Як яно толькі не вычваралася апошнім часам! І кошты на праезд падымала, і надало права кантралёрам спыняць аўтобусы пасярод дарогі для праверкі аплаты праезду, і спрабавала абавязаць тых, у каго няма квіткоў, уваходзіць у транспарт толькі праз пярэднія дзверы… Але гэтага было мала, і нейкія разумнікі вынайшлі новы спосаб параўнальна сумленнага ад’ёму грошай у насельніцтва.
подробнее