У Швецыі падчас выступу Някляева 11 лютага прагрымеў гром. У швецкім горадзе Лунд падчас выступу Уладзіміра Някляева перад студэнцкай моладдзю 11 лютага 2020 г. нечакана прагрымеў гром, піша ў «Фэйсбуку» беларускі літаратар Эдуард Акулін:Ахвярую Уладзіміру НякляевуНяма Прарока ў сваёй Айчыне –зляцеў за мора Страцім-Паэт…Пярун ударыў з тае прычыны,таму што вычуў – ёсць канкурэнт…На плошчы Волі ён з жылаў Мовы,у плашчанічны упаўшы снег,крывёй накрэсліў святыя Словы,што палічылі за страшны грэх…Бо словы тыя, як бліскавіцы,скрозь на тырана наводзяць страх,калі зіхцеюць не ў навальнічных,а ў непакорных людскіх вачах…Маліся ж, Ірад, перад дарогайу беспрытульны іудаў свет…Ды даравання прасі не ў Бога,спярша даруе няхай Паэт…12 лютага 2020 г.
подробнее