Нашыя землякі ад сярэднявечча складалі вельмі істотную частку каталіцкай грамады ў Маскве. Каталіцтва ў Расіі традыцыйна асацыюецца з польскасцю і палякамі. Але ў значнай ступені гэтая польскасць — беларуская польскасць, і гэтыя палякі — беларускія палякі, нашчадкі паланізаванай ліцвінскай шляхты або іншыя людзі, чыя польская самасвядомасць вызначалася прыналежнасцю да каталіцтва і разуменнем Польшчы як усёй былой Рэчы Паспалітай, якая бясспрэчна ўключала і іх малую радзіму — цяперашнюю Беларусь, піша “Новы час”.
подробнее