Cыграць акцёры змаглі толькі першы акт. 20 верасня Гародня праславілася тым, што амапаўцы падчас мірнага маршу зацягнулі ў аўтазак цяжарную жанчыну, піша nashaniva.by. А яшчэ тым, што акцёры Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра не змаглі працягнуць спектакль, даведаўшыся, што на вуліцы затрымалі іх калег — заслужанага артыста Беларусі, рэжысёра-пастаноўшчыка і акцёра Сяргея Курыленку і яго жонку Валянціну Харытонаву, якая таксама служыць у тэатры.
подробнее