Трываць застаецца нядоўга. Праблема стасункаў народа і ўлады застаецца надзённай спадвеку. Яна праз усё жыццё цікавіла і мяне. А прад вачыма быў прыклад Сталіна, які з кепскага, недавучанага семінарыста, дзякуючы непамерным амбіцыям, шантажу і інтрыганству, вырас да тырана, знішчыў дзесяткі мільёнаў людзей рэпрэсіямі і голадам.
подробнее