Старшыня Рады БНР павіншавала з Днём Волі. Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў у сувязі з гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці БНР.«Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з угодкамі таго слаўнага дня, калі наш народ стварыў, пасьля доўгае няволі, сваю першую мадэрную незалежную дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку, — пачынае свой зварот старшыня Рады БНР.
подробнее