
Каму ўкласці кнігу, і каму надрукаваць, у нас знойдзецца. Калі б не цяперашнія праклятыя часы, татава пахаванне выглядала б так, як мусіць выглядаць развітанне з паэтам. Прыехалі б сябры, прыехалі б літаратары, чыталі б ягоныя і свае вершы, былі б адпаведныя словы і адпаведныя вянкі — тата наш чалавек вясковы, для яго, як і для мяне, напрыклад, рытуал мае значэнне.
подробнее