Рэжым правакуе вайсковыя дзеянні. На фоне сітуацыі, калі калона з тысячы мігрантаў рушыла ў бок мяжы з Польшчай з боку Беларусі, лагічна ўзнікае наступнае пытанне. Што мусіць прыкрыць гэтае штучнае нарашчэнне памежнага канфлікту? Паглынання Расеяй Беларусі? Ці нешта іншае? Карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – кандыдатам філасофскіх навук, каардынатарам супольнасці «Беларуская філасофская прастора» Паўлам Баркоўскім пра тое, каму спатрэбіўся міграцыйны крызіс, як на гэтым фоне пачуваецца беларускае грамадства, і ці зможа Беларусь захаваць сваю незалежнасць бліжэйшым часам.
подробнее