Пісьменьніца збірае сны беларусаў. Пісьменьніца Тацяна Заміроўская расказвае пра сваю калекцыю сноў, у якіх беларусы бачаць Аляксандра Лукашэнку, і пра тое, як гэтыя сны мяняліся з часам, асабліва пасьля падзеяў 2020 году, піша «Радыё Свабода»«Галаву адарву!» Як пачыналася калекцыя сноў— Пачалося ўсё пасьля 2010 году, пасьля Плошчы — я тады працавала журналісткай «Белгазеты», і мне пэрыядычна пачалі сьніцца кашмары, дзе я бяру інтэрвію ў Лукашэнкі і мне нельга нічога запісваць на дыктафон.
подробнее