У жыцці кожнага з нас ёсць нешта ад бэтлеемскага святла. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звярнуўся да беларусаў з пастырскім пасланнем на урачыстасць Божага Нараджэння 2023 года:— Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!«Хрыстус нарадзіўся — Бог аб’явіўся! Уславім Яго!» Гэтая радасная вестка гучыць сёння па ўсім свеце, а яе вестуном з’яўляецца Каталіцкі Касцёл, які вуснамі духавенства чыніць яе актуальнай у сэрцах вернікаў.
подробнее