![Бельскі белліцэй пачаў святкаваць 100-годдзе БНР](/images/news/f719ffef128e094988e5043d3c4760c7.JPG)
Вялікая група вучняў ды настаўнікаў будзе таксама прысутнічаць 25 сакавіка ў Беластоку на цэнтральных падляшскіх святкаваннях Дня Волі. Бел-чырвона-белыя сцягі ды выявы Пагоні на будынку школы ды ў яе памяшканях, урачыстая лінейка, якая пачалася гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, ды турнір, насычаны беларускай мовай і гісторыяй, – так ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім пачаў святкаванні 100-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Радыё Рацыя».
подробнее