30 год спаўняецца гарадзенскаму гісторыка-культурніцкаму клубу аматараў роднага краю «Паходня». Гэта першая нацыянальна-культурніцкая пляцоўка, якая паўстала ў Гародні ў часы Перабудовы. Большасць сучасных нацыянальна свядомых дзеячаў сярэдняга пакалення Гарадзеншчыны паходзяць менавіта з «Паходні», мяркуе старшыня арганізацыі Мікола Таранда у каментары «Радыё Рацыя»: – Да нас прыходзілі людзі творчыя – мастакі, музыканты, літаратары, гісторыкі.
подробнее