121 год таму нарадзіўся вялікі беларускі паэт, публіціст, перакладчык Максім Багдановіч.
9 снежня ў Мінску прайшоў мітынг у гонар памяці паэта. Каб пакласці кветкі каля помніка Багдановічу прыйшлі навучэнцы школ, Сувораўскага вучылішча, літаратурныя дзеячы, працаўнікі музея М.Багдановіча, а таксама нашчадкі паэта, пiша TUT.BY.
Максім Багдановіч з'яўляецца адным з утваральнікаў сучаснай беларускай мовы. Багдановіч выступаў як крытык і гісторык літаратуры. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу.
"Места" з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта "Вянок" з'яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі.
Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.