Каманда грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» павіншавала беларусаў віртуальнай паштоўкай.
«Беларуская культура ёсць тым стрыжнем, які трымае нас разам, напаўняе гонарам і дае моцы для новых здзяйсненняў. Хай і надалей нашая культура паляпшае нашае жыццё! Зычым вам шчасця і здзяйснення ўсіх вашых мараў! Хай заўжды будзе радасць, здароўе, дабрабыт і шчырая беларуская душа, моцная і неўміручая!» - гаворыцца ў віншаванні на сайце кампаніі.