Удзельнікі вечара сабраліся ў адной з кавярняў Масквы.
Вось што распавёў пра гэтае «Еўрарадыё» мерапрыемства палітолаг і эканаміст Дзмітрый Балкунец:
«Сустрэча была вельмі цікавая. Быў вялікі аншлаг. Прыйшло каля 50 чалавек. Арганізатарам была беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч. Людзі ў вельмі цікавай, гульнявой форме вучылі беларускую мову, тыя, хто яе не ведае, ці спрабавалі неяк размаўляць па-беларуску».
Арганізатары спадзяюцца, што наступным разам прыйдзе яшчэ больш людзей.
Вечары беларускай мовы будуць праходзіць кожны панядзелак, а 20-й гадзіне ў маскоўскай кавярні Старбакс (метро «Кузнецкі мост»).