Таймлэпс ролік з зорным небам над Беларуссю становіцца хітом байнэту.
«Мяне натхніў праект Тома Лаў (Tom Lowe) «TimeScapes». Пасля выхаду гэтага фільму шмат хто пачаў пераймаць ідэю здымаць прыгожыя таймлэпс-ролікі з начным небам (вядома, здымалі такое і раней, але гэты фільм шмат каго матываваў, у тым ліку і мяне). І справа ў тым, што пра зоркі такіх кліпаў наздымалі багата, пра Беларусь – таксама. Але пакуль ніхто яшчэ не паказваў хараство нашай краіны пад начным небам», – распавёў «Белсату» аўтар роліку, выкладчык астраноміі ў БДУ ды фатограф Віктар Малышчыц.
Ролік называецца «Беларусь: у абдымках зорак» ды зняты ля Крэўскага замку, на Браслаўскіх азёрах, у Гервятах, Міры, Сынкавічах ды іншых жывапісных месцах Беларусі.