У Інтэрнэце з'явіўся фільм, прысьвечаны Дню роднай мовы, што адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.
Героі фільму ўпэўнены, што размаўляць на беларускай мове не менш прыемна 22, 23, 24 лютага ды ў астатнія дні. Фільм пра простых беларусаў, што размаўляюць на сваёй мове ў сваёй радзіме. Яны маладыя ды таленавітыя і не хочуць, каб іх жыццё абмяжоўвалася толькі сытым страўнікам і льготным крэдытам.
Фільм некамерцыйны. Па словах аўтараў фільма, увесь бюджэт пайшоў на кактэйль з трускалак, блакітную асадку і аплату тэлефонных перамоваў з ЖЭСам.
Аўтар і рэжысёр фільма - Павел Доўнар.