28 лютага адбудзецца агульнабеларуская дыктоўка ў Варшаве.
Як паведаміў сайту charter97.org старшыня ініцыятывы «Беларуская Нацыянальная Памяць» Анатоль Міхнавец, дыктоўка адбудзецца а 18 гадзіне ў Collegium Civitas па адрасе Aula A, XII p., PKiN,pl. Defilad 1.
У гэтым годзе, ўжо ў шосты раз беларусы і прыхільнікі беларускай мовы ва ўсім сьвеце пішуць вялікую дыктоўку, галоўнай мэтай якой зьяўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы.
Ініцыятыва «Беларуская Нацыянальная Памяць» запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у гэтай важнай і ганаровай падзеі.