Беларуская версія відэароліка «Футбол - гэта...» з'явілася ў Інтэрнэце.
У ім зняўся форвард БАТЭ і нацыянальнай зборнай Віталь Радзівонаў. Версія відэароліка на рускай мове з'явілася ў сетцы 10 чэрвеня. За пяць дзён яго прагледзелі блізу 30 тысяч чалавек.
Аўтар ідэі вiдэа - Антон Мамоненка, студэнт Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. Запіс і апрацоўку гуку правёў Іван Кудзерка. Пераклад тэксту на беларускую мову зрабіў Лявон Вольскі.
Галоўнай мэтай свайго ўдзелу ў сацыяльным відэа футбаліст называе папулярызацыю айчыннага футбола.
Віталь Радзівонаў | "Футбол - Гэта.." from Anton Mamonenko on Vimeo.