Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Чарвяк

12.07.2013 политика
Чарвяк

Я стаяў у «клетцы». Гэта была адна з трох камер КПП-2 — 50 на 50 см, з цаглянымі сценамі і замест дзвярэй кратамі, якія гэтак жа адчыняліся і зачыняліся.

Дзякуючы дызайнерскім асаблівасцям, буды гэтыя і называюць у народзе «клеткамі» ці «стаканамі».

КПП-2, як і кожнае такое КПП у іншых лагерах, падзяляе жылую і працоўную зоны. Апроч камер для правапарушальнікаў, на КПП, перадусім, знаходзяцца: пакой дзяжурнага, дзе ўсталяваны электронныя прыборы кантролю калоніі; у выглядзе дзвярной рамы — металашукальнік, праз які мусяць праходзіць зэкі вяртаючыся з прамзоны. Ёсць тут яшчэ невялікі кабінецік, на сцяне яго вісіць пластыкавы макет зоны з усімі абарончымі рубяжамі: адначасова і пакой для інструктажу змены перад працаю, і перакусачная; а побач месціцца пакой для дагляду асуджаных, перад закрыццём у “стакан”. У пакоі гэтым, чамусьці, стаіць вялізны сейф.

— Што захоўваеце ў сейфе-та? — запытаў я неяк у кантралёра, каторы асабліва пільна там мяне распранаў.

— Паслядоўнасць растрэлу бандытаў пры надзвычайным становішчы, — ці тое усур’ёз, ці тое па прыколу заявіў мне даглядчык.

— Дык якія вам паслядоўнасці? — даў я ў сваю чаргу параду. — Шмаляйце ўсіх направа-налева і канцы ў ваду.

— Ну так, вады тут шмат, — загадкава пагадзіўся той.

Што мне было яшчэ казаць? Вады і сапраўды там шмат — зона стаіць у возеры. Віцебшчына — край блакітных азёраў.

— Трымай.

Я працягнуў з клеткі руку і зэк гэтак жа хутка паклаў нешта мне ў далонь ды тут жа выйшаў у шэрагу асуджаных, што вярталіся з працы ў зону.

Я расціснуў кулак—то былі тры шакаладныя цукеркі. Мяне ажно праняло: не тое, каб ад шакаладных пачастункаў (раздаваць якія невядома каму — гэта святатацтва для зэка), як ад разумення таго, што сярод гэтага шэра-чорнага натоўпу чалавекаў, усё ж, больш, чым тое можна было б меркаваць. Вось гэты—невядома хто,але не пабаяўся падтрымаць, хоць, безумоўна, ведае, што вокамгненна можа патрапіць у няласку і стаць побач, у суседнюю клетку.

— Што там перадалі табе? — адразу падскочыў малы вяртлявы кантралёр.

— Цукеркі.

— Хто перадаў?

— Не ведаю.

— Пакажы.

Я дастаў цукеркі з кішэні.

— Давай сюды.

— Ды ўжо не перапрацоўвай ты можа? — кінуў я спакойна, але з некаторым абурэннем.

— Я тут пакладу, — асёкчыся апраўдаўся Дзяніска, — непаложана.

— На, — непаложана, дык непаложана.

— Во, будуць наверсе, — і стаўшы на дыбачкі, ён паклаў непаложанае на дах майго стакану. — Па вызваленні забярэш.

Я прамаўчаў, даючы разумець, што забяру і без ягоных парадаў: дзе тое бачана, каб зэк шакалад мог забыць?!

Неўзабаве прыйшоў і мой вызваліцель — доўгі руды кантралёр з траха лупатымі вачыма. Адчыняючы клетку, ён з усмешкаю запытаў:

— Ну што ты, усё парушаеш?

— Канешне, — пацвердзіў я, выйшаўшы з камеры, і адразу згроб з даху цукеркі.

— Ты мо завязвай з гэтым?

— Не магу: парушаць рэжым — гэта маё крэда. І тут, і на волі.

— Раскруцяць жа.

— Ды кішка ў іх танка, — адсёк я ўпэўнена.

— Не, тут раскруцяць, павер мне, — паківаў той.

— Ну дык няхай і круцяць, у нас усё адно, за кожным вызваленнем ідзе арышт.

Пасля колькісекунднай паўзы рыжы зрабіў дапушчэнне:

— Тут ты мо і маеш рацыю.

— Гэта не я, гэта класік гулагаўскай прозы жыцця, — удакладніў я, ідучы ды выхаду, і кінуў на развітанне: — Давай!

— Сёння ўжо не завітаеш да нас? — падкалоў мяне кантралёр.

— Куды ж ужо на ноч? Заўтра мо, пасля «промкі».

— Ну глядзі, нашыя апартаменты заўсёды радыя вас прыняць.

— Гэта не можа не абнадзейваць, Пятро! — падзякаваў я і выйшаў з КПП.

Перад адбоем я піў смачную гарбату са смачнымі шакаладнымі цукеркамі і думаў: “Дай Бог харошаму чалавеку здароўя і добрую жонку!”

Чытаць далей.

Зміцер Дашкевіч напісаў у турме апавяданне «Чарвяк». Гэта аповед пра штодзённы турэмны побыт, пра ўзаемаадносіны паміж вязьнямі і канваірамі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]