Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Невядомы Караткевіч выйдзе ў 25 тамах (Відэа)

28.11.2013 культура
Невядомы Караткевіч выйдзе ў 25 тамах (Відэа)

Апошнюю імпрэзу фестывалю «Лятучы стол Караткевіча» зладзілі акурат на 83-ці дзень народзінаў класіка.

З такой нагоды выдавецтва «Мастацкая літаратура» прэзентавала чатыры тамы ягонага поўнага збору твораў. Агулам плануецца 25 тамоў, перадае «Белсат».

«Мы гатовыя выпускаць пяць тамоў на год, гэта можна было б за пяць гадоў увесь збор твораў выпусціць. Ну як атрымаецца – так атрымаецца, спадзяемся, не зацягнецца, бо чытачы чакаюць. Ёсць чаго чакаць, бо гэты збор твораў вельмі адрозніваецца ад таго, што было, ад таго Караткевіча, якога мы ведаем. Будзе рэдакцыя тая, якую Караткевіч сам падаваў у выдавецтвы», - адзначае Віктар Шніп, галоўны рэдактар выдавецства «Мастацкая літаратура».

На заключнай імпрэзе фестывалю Караткевіча сабраліся вядомыя беларускія пісьменнікі, даследчыкі ды шанавальнікі таленту творцы, а таксама ягоныя нашчадкі.

«Усё, што ад мяне залежыць, – я дапамагаю, каб гэтае выданне атрымалася добрае. Аддаю фотаздымкі, усё, што дома ёсць, – калі ласка, карыстаюцца. Ёсць кнігі ў бібліятэцы Уладзіміра Караткевіча, у якіх ягоныя паметкі ёсць. Ён выпраўляў тое, што было надрукавана няправільна. І буду дапамагаць далей», - кажа Алена Сінькевіч, пляменніца Уладзіміра Караткевіча.

Першы фестываль «Лятучы стол Караткевіча» праходзіў цягам усяго лістапада ў Менску. Усе імпрэзы суправаджаліся аншлагамі. А гэта значыць, што фэст можа стаць традыцыйным.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]