Курсы «Мова ці кава» пройдуць у новым месцы.
Яны адбудуцца ў панядзелак а 19 гадзіне ў крэатыўнай прасторы ЦЭХ па адрасе праспект Незалежнасці, 58/6.
«Мова ці кава» — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Мінску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласць — каля 2 гадзін.