Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Запавет Генадзя Грушавога

29.01.2014 общество
Запавет Генадзя Грушавога

Лепш загінуць падчас атакі на фронце, чым ад малярыі ў тылу.

Памёр вялікі беларус. 28 студзеня сышоў у лепшы свет Генадзь Грушавы. Ён пакінуў свайму сябру — журналiсту выдання «Новы час» Марату Гаравому - свой запавет беларускаму грамадству. Генадзь Грушавы прасіў апублікаваць яго пасля свайго сыходу.

«Калі амаль пяць гадоў таму я даведаўся, што ў мяне лейкемія, — парушэнне структуры ДНК — я сказаў сабе: мне ў жыцці пашанцавала, бо я памру ад таго, з чым змагаўся ўсё жыццё, - казаў Генадзь Грушавы. - Але я не дам Чарнобылю аніякіх шанцаў. Я хацеў бы скончыць жыццё на той бойцы, у якую ўступіў 26 красавіка 1986 года і на якой знаходжуся апошнія 27 гадоў. Я з тымі, для каго працаваў пасля Чарнобыля. Мой сыход — лагічнае завяршэнне майго жыцця. Такі сыход дараваны мне Богам і лёсам. І я ўспрымаю яго як салдат на вайне, бо лепш загінуць падчас атакі на фронце, чым ад малярыі ў тылу.

Быць можа сваім лёсам я каго-небудзь пераканаю, што ў Беларусі няма будучага, калі ігнаруюцца наступствы Чарнобыля. Нельга спадзявацца, што ад гэтай трагедыі можна схавацца ці ўцячы. Вось чаму дзяржава павінна займацца Чарнобылем самым сур’ёзным чынам. Толькі тады нацыя мае нейкую надзею на выратаванне. У свой час я змагаўся за постчарнобыльскую Беларусь. А сёння палова Еўропы змагаецца за мяне. Еўрапейцы даюць мне тыя лекі, якія я не мог даць хворым беларусам. І гэты аванс я павінен адпрацаваць напоўніцу…»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]