Набліжаецца дзень Святога Валянціна — свята, якое прыйшло ў Беларусь з іншай краіны, але ўжо стала часткай нашай культуры.
Кампанія «Будзьма беларусамі!» вырашыла зрабіць падарунак усім закаханым, выпусціўшы шэраг валянцінак па-беларуску. Дызайн для паштовак зрабіў мастак Міхал Анемпадыстаў, паведамляе сайт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Ужо сёння валянцінкі можна знайсці ў наступных крамах Мінска:
«Акадэмкніга», пр-т Незалежнасці, 72;
кнігарня «ЛогвінаЎ», пр-т Незалежнасці, 37А;
«Кнігарня пісьменніка», вул. Казлова, 2;
«Веды», вул. К. Маркса, 36;
«Цэнтральная кнігарня», пр-т Незалежнасці, 19;
«Кнігі & кніжачкі», пр-т Незалежнасці, 14;
кніжная выстава-кірмаш «Мір кніг», вул. Янкі Купалы, 27.
Фото: budzma.org