Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».
18 лютага ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч «Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека» з удзелам аўтаркі.
Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».
Пачатак а 18-й. Уваход вольны.
Кніга Святланы Алексіевіч «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)» закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе «часам сэканд-хэнд».