З нагоды пачатку новага навучальнага году партыя БНФ ладзіць раздачу сшыткаў з беларускім арнамэнтам і нацыянальнай сымболікай.
Пра гэта charter97.org паведамiлi ў прэс-службе БНФ.
Ад сёньня на сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) можна безкаштоўна атрымаць сшыткі (у шырокую лінейку альбо ў звычайную клетку, цьвёрдая вокладка, 12 аркушоў).
«Выдатны падарунак нашым дзеткам! Сьпяшайцеся – колькасьць сшыткаў для распаўсюду абмежаваная! Акцыя працягнецца да вычарпаньня набору сшыткаў», - адзначылi там.
Офіс Партыі БНФ адчынены з 10 да 20 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.