Футбольны клуб запрашае заўзець па-беларуску.
БАТЭ прадставiў відэаролік, прысвечаны старту каманды ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Клiп размешчаны на афіцыйным канале клуба на YouTube і адметны тым, што зроблены на беларускай мове. «Да перамогi — разам», - заклікаюць стваральнікі роліка.
Нагадаем, БАТЭ ўжо чацверты раз за сваю гісторыю прабіўся ў групу Лігі чэмпіёнаў. У гэтым годзе ўпершыню матч галоўнага клубнага еўратурніру пройдзе ў Барысаве. 30 верасня БАТЭ згуляе там з іспанскім «Атлетыкам».