Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«12 раз'юшаных мужчын» па-беларуску пакажуць у Брэсце і Баранавічах

10.10.2014 культура
«12 раз'юшаных мужчын» па-беларуску пакажуць у Брэсце і Баранавічах

Паказ у Баранавічах адбудзецца 10 кастрычніка, а ў Брэсце - 11 кастрычніка.

Уваход вольны, паведамляе kinakong.by.

У Баранавічах паказ адбудзецца па адрасе вуліца Паўлава, дом 12, пачатак а 20.00.

У Берасці паказ адбудзецца 11 кастрычніка, у суботу пасля заняткаў курсаў «Мова Нанова», прысвечаных тэме «Кіно». Заняткі пачынаюцца а 17:00, кіно пачнем паказваць каля 18:00. Адрас: вуліца Леніна, 50, будынак кавярні Le Phare. Ніжняя зала (адразу ля ўваходу ёсць лесвіца, па якой трэба спусціцца ўніз).

«12 раз’юшаных мужчын» — класіка сусветнага кінематографа. Гэты рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праву лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі і абавязковы для вывучэння ў кінаакадэміях усяго свету. Займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі AFI (Амерыканскі Інстытут Кінамастацтва)

12 прысяжных павінны вырашыць, ці забіваў падсудны — падлетак з трушчобаў — свайго бацьку. Калі яго вінаватасць прызнаюць, хлопца чакае электрычнае крэсла, калі не — вызваленне. Згодна закону рашэнне мусіць быць прынята адзінагалосна. Справа здаецца відавочнай, 11 чалавек галасуюць «за» вінаватасць і толькі адзін выказвае сумнеў і прапануе абмеркаваць усё яшчэ раз.


Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]